# ✈️ Стадзі-тур у Берлін, дыскусія ў Вільні, падтрымка ад Media Start

By [БАЖ](https://paragraph.com/@bajmedia) · 2025-07-31

---

Вітаем, калегі і каляжанкі!
---------------------------

У летнім выпуску расказваем, пра асновы працы журналістаў у Google Табліцах, як выкарыстоўваць вэб-архіў для збору інфармацыі, а таксама чарговы выпуск нашай спецрубрыкі. Сёння — пра BGmedia.

Як бачыце, мы тэстуем новую платформу рассылкі. Як вам? Напішыце нам у адказ, калі вы не ў Беларусі!

**Падтрымаць нас па-ранейшаму можна** [**ТУТ**](https://baj.media/be/kantakty/)

* * *

ВАЖНАЕ
------

![](https://paragraph.com/editor/callout/information-icon.png)

[**У Вільні збілі журналіста Malanka Media**](https://awsedrftg.sbs/be/u-vilni-zbili-zhurnalista-malanka-media/)

![](https://paragraph.com/editor/callout/information-icon.png)

[**У Беларусі на шоперы надрукавалі карту славутасцяў, якую распрацоўваў**](https://awsedrftg.sbs/be/u-belarusi-na-shopery-nadrukavali-kartu-slavutascja-ad-hrodna-life/) [**Hrodna.life**](http://Hrodna.life)

![](https://paragraph.com/editor/callout/information-icon.png)

[**Расследование BYPOL: кто стоит за гибелью Павла Шеремета?**](https://awsedrftg.sbs/be/rassledovanie-bypol-kto-stoit-za-gibelju-pavla-sheremeta/)

* * *

### BGmedia: Калі замаўчым мы — будзе гаварыць прапаганда

![](https://storage.googleapis.com/papyrus_images/8874b17d0364f4c3164bcd2269498284.png)

BGmedia — гэта рэдакцыя, якую стварылі журналісты «Брестской газеты» у эміграцыі. Сёння выданне застаецца асноўнай крыніцай незалежнай інфармацыі для жыхароў Брэста і рэгіёна. Пагутарылі з галоўным рэдактарам BGmedia Віктарам Марчуком пра ролю лакальных медыяў, нечаканыя закупы брэсцкіх чыноўнікаў, мільённыя прагляды ў сацсетках і дзе шукаць навіны, калі ўлады імкнуцца іх схаваць.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/spetspraekty/bez-nas-ne-vedali-bgmedia/)

### Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі

![](https://storage.googleapis.com/papyrus_images/58cda2a5aaedbc5884208d5666892557.png)

Журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык захапіўся роварам яшчэ ў дзяцінстве. З узростам веласіпед стаў для яго не проста сродкам перамяшчэння, а філасофіяй: зручна, экалагічна, модна і, галоўнае, — адчуванне свабоды. У лістападзе 2021-га Андрэя Кузнечыка проста падчас велапрагулкі затрымалі сілавікі, пасля чаго ён правёў больш за тры гады за кратамі.

  

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/andrjej-kuznechyk-raskaza-pra-svajo-hobi/)

### Основы работы в Google Таблицах: Пошаговое руководство для журналистов

Журналистам-расследователям часто приходится погружаться в огромные массивы данных, полученных от источников в виде утечки информации или в ответ на запрос о доступе к публичным данным. Умение пользоваться электронными таблицами — важный навык, помогающий находить потенциальные истории в больших объемах данных.

[Подробности](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/osnovy-raboty-v-google-tablicah-dlja-zhurnalistov/)

### Как использовать веб-архив для сбора информации

Internet Archive — некоммерческая библиотека, которая в этом году отмечает 25 лет своей деятельности на поприще «всеобщего доступа ко всем знаниям». Больше всего она прославилась сервером Wayback Machine, которым я сейчас и заведую. На нём сохраняется архив почти всей публично доступной Сети со скоростью более 1 миллиарда архивируемых адресов URL в день.

[Подробности](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/kak-ispolzovat-veb-arhiv-dlja-sbora-informacii/)

* * *

### МАГЧЫМАСЦІ

![](https://paragraph.com/editor/callout/tip-icon.png)

### Дыскусія ў Вільні. Ідэнтычнасць у выгнанні: што значыць быць беларусам\_кай сёння і як медыі ствараюць новы наратыў.

*   Як выглядае беларуская нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу грамадства?
    
*   Як дыяспара можа працаваць на беларускую ідэю за межамі краіны?
    
*   Як беларусам заставацца беларусамі ў Беларусі?
    
*   Што (не)робяць медыі для фармавання новага наратыву?
    

![](https://storage.googleapis.com/papyrus_images/cbfc6142773c5ac175b444a9430cac2d.png)

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, медыяў і зацікаўленых беларусаў і беларусак прыняць удзел у светапогляднай дыскусіі, якая пройдзе ў Вільні 13 жніўня.

[Далучыцца](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/dyskusija-u-vilni-idjentychnasc-u-vygnanni/)

▼Фінансавая падтрымка ад Media Start (дэдлайн — 31 кастрычніка)

Media Start урамках Венскай медыяініцыятывы падтрымлівае самазанятых журналістаў і невялікія медыякампаніі.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/finansavaja-padtrymka-ad-media-start/)

▼Стадзі-тур «Скразныя каштоўнасці» у Берліне (дэдлайн — 17 жніўня)

Журналіст\_ак і актывіст\_ак запрашаюць далучыцца да стадзі-туру ў Берліне, каб умацаваць сваю працу па тэме скразных каштоўнасцей і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/stadzi-tur-skraznyja-kashtounasci/)

▼Міжнародныя стыпендыі Howard Center Data Journalism (дэдлайн — 10 жніўня)

ICFJ прапануе поўныя стыпендыі для замежных заяўнікаў на ўдзел у элітнай праграме падрыхтоўкі па журналістыцы дадзеных у Цэнтры Говарда пры Універсітэце Мэрыленда.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/mizhnarodnyja-stypendyi-howard-center/)

▼Конкурс для незалежных даследчыц і даследчыкаў (да 20 жніўня)

Банк Ідэй абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/bank-idei/)

▼Грант імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (да 1 верасня)

Студэнты, якія вывучаюць фотажурналістыку і фатографы ва ўзросце да 24 гадоў могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/grant-imja-jana-pjery-dlja-maladyh-fotazhurnalistau/)

▼News Impact Summit: Развіццё журналістыкі з дапамогай ШІ (9 кастрычніка)

Журналісты з усяго свету, якія цікавяцца штучным інтэлектам, могуць наведаць News Impact Summit. Мерапрыемства пройдзе 9 кастрычніка 2025 года ў Варшаве, Польшча.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/news-impact-summit/)

▼Кінафестываль One World на тэму правоў чалавека (да 1 верасня)

Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVIII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/kinafestyval-one-world/)

▼Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі (да 31 жніўня)

Eidolon centre for Everyday Photography (Будапешт) запрашае дасылаць заяўкі на cтыпендыі для тых, хто даследуе, архівуе ці творча працуе з візуальнай культурай штодзённасці: ад сямейных архіваў 19–20 стагоддзя да сучасных вобразаў у Instagram і TikTok.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/stypendyja-dlja-dasledavannja-shtodzjonnaj-fatagrafii/)

▼Прэмія Fetisov Journalism Awards (да 15 верасня)

Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/prjemija-fetisov-journalism-awards-djedlajn/)

▼Набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia (да 15 кастрычніка)

Нацыянальны Цэнтр Культуры аб’яўляе набор заявак на XXIV выданне стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Gaude Polonia на 2025 год.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/nabor-na-stypendyjalnuju-pragramu-gaude-polonia/)

▼Прэмія для фатографаў Photography 4 Humanity (дэдлайн — 5 жніўня)

Глабальная прэмія «Фатаграфія для чалавецтва» запрашае фатографаў з усяго свету «ўвасобіць сілу правоў чалавека праз свае здымкі». Конкурс 2025 года прысвечаны асвятленню кліматычнага крызісу.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/prjemija-fatografa-photography-4-humanity/)

▼Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (да 30 верасня)

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

[Падрабязнасці](https://awsedrftg.sbs/be/karysnae/finansavaja-padtrymka-pacjarpelyh-ad-rjeprjesij/)

![](https://paragraph.com/editor/callout/important-icon.png)

**Наша рассылка рассылаецца не сябрам нейкіх арганізацый ці фармаванняў, а людзям, якія цікавяцца медыя.**

###### [**www.baj.media**](https://baj.media/) **| Tg:** [**@bajmedia**](https://t.me/bajmedia) **| Кантакт з БАЖ → office@baj.media**

---

*Originally published on [БАЖ](https://paragraph.com/@bajmedia/%E2%9C%88%EF%B8%8F-stadzi-tur-u-berlin-dyskusiya-%D1%9E-vilni-padtrymka-ad-media-start)*
