Cover photo

✈️ Стадзі-тур у Берлін, дыскусія ў Вільні, падтрымка ад Media Start

Вітаем, калегі і каляжанкі!

У летнім выпуску расказваем, пра асновы працы журналістаў у Google Табліцах, як выкарыстоўваць вэб-архіў для збору інфармацыі, а таксама чарговы выпуск нашай спецрубрыкі. Сёння — пра BGmedia.

Як бачыце, мы тэстуем новую платформу рассылкі. Як вам? Напішыце нам у адказ, калі вы не ў Беларусі!

Падтрымаць нас па-ранейшаму можна ТУТ


ВАЖНАЕ


BGmedia: Калі замаўчым мы — будзе гаварыць прапаганда

post image

BGmedia — гэта рэдакцыя, якую стварылі журналісты «Брестской газеты» у эміграцыі. Сёння выданне застаецца асноўнай крыніцай незалежнай інфармацыі для жыхароў Брэста і рэгіёна. Пагутарылі з галоўным рэдактарам BGmedia Віктарам Марчуком пра ролю лакальных медыяў, нечаканыя закупы брэсцкіх чыноўнікаў, мільённыя прагляды ў сацсетках і дзе шукаць навіны, калі ўлады імкнуцца іх схаваць.

Самы працяглы маршрут — 140 кіламетраў за дзень. Экс-палітвязень Андрэй Кузнечык зацяты веласіпедыст — ён расказаў пра сваё хобі

post image

Журналіст «Радыё Свабода» Андрэй Кузнечык захапіўся роварам яшчэ ў дзяцінстве. З узростам веласіпед стаў для яго не проста сродкам перамяшчэння, а філасофіяй: зручна, экалагічна, модна і, галоўнае, — адчуванне свабоды. У лістападзе 2021-га Андрэя Кузнечыка проста падчас велапрагулкі затрымалі сілавікі, пасля чаго ён правёў больш за тры гады за кратамі.

Основы работы в Google Таблицах: Пошаговое руководство для журналистов

Журналистам-расследователям часто приходится погружаться в огромные массивы данных, полученных от источников в виде утечки информации или в ответ на запрос о доступе к публичным данным. Умение пользоваться электронными таблицами — важный навык, помогающий находить потенциальные истории в больших объемах данных.

Как использовать веб-архив для сбора информации

Internet Archive — некоммерческая библиотека, которая в этом году отмечает 25 лет своей деятельности на поприще «всеобщего доступа ко всем знаниям». Больше всего она прославилась сервером Wayback Machine, которым я сейчас и заведую. На нём сохраняется архив почти всей публично доступной Сети со скоростью более 1 миллиарда архивируемых адресов URL в день.


МАГЧЫМАСЦІ

Дыскусія ў Вільні. Ідэнтычнасць у выгнанні: што значыць быць беларусам_кай сёння і як медыі ствараюць новы наратыў.

  • Як выглядае беларуская нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу грамадства?

  • Як дыяспара можа працаваць на беларускую ідэю за межамі краіны?

  • Як беларусам заставацца беларусамі ў Беларусі?

  • Што (не)робяць медыі для фармавання новага наратыву?

post image

Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег, прадстаўнікоў і прадстаўніц НДА, медыяў і зацікаўленых беларусаў і беларусак прыняць удзел у светапогляднай дыскусіі, якая пройдзе ў Вільні 13 жніўня.

Фінансавая падтрымка ад Media Start (дэдлайн — 31 кастрычніка)

Media Start урамках Венскай медыяініцыятывы падтрымлівае самазанятых журналістаў і невялікія медыякампаніі.

Стадзі-тур «Скразныя каштоўнасці» у Берліне (дэдлайн — 17 жніўня)

Журналіст_ак і актывіст_ак запрашаюць далучыцца да стадзі-туру ў Берліне, каб умацаваць сваю працу па тэме скразных каштоўнасцей і атрымаць натхненне ад нямецкага досведу.

Міжнародныя стыпендыі Howard Center Data Journalism (дэдлайн — 10 жніўня)

ICFJ прапануе поўныя стыпендыі для замежных заяўнікаў на ўдзел у элітнай праграме падрыхтоўкі па журналістыцы дадзеных у Цэнтры Говарда пры Універсітэце Мэрыленда.

Конкурс для незалежных даследчыц і даследчыкаў (да 20 жніўня)

Банк Ідэй абвяшчае конкурс на ўдзел у праграме падтрымкі незалежных даследаванняў, што датычацца палітыкі, эканомікі і грамадства Беларусі

Грант імя Яна Пэры для маладых фотажурналістаў (да 1 верасня)

Студэнты, якія вывучаюць фотажурналістыку і фатографы ва ўзросце да 24 гадоў могуць узяць удзел у гэтым конкурсе.

News Impact Summit: Развіццё журналістыкі з дапамогай ШІ (9 кастрычніка)

Журналісты з усяго свету, якія цікавяцца штучным інтэлектам, могуць наведаць News Impact Summit. Мерапрыемства пройдзе 9 кастрычніка 2025 года ў Варшаве, Польшча.

Кінафестываль One World на тэму правоў чалавека (да 1 верасня)

Кінематаграфістаў з усяго свету запрашаюць на XXVIII штогадовы Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека One World.

Стыпендыя для даследавання штодзённай фатаграфіі (да 31 жніўня)

Eidolon centre for Everyday Photography (Будапешт) запрашае дасылаць заяўкі на cтыпендыі для тых, хто даследуе, архівуе ці творча працуе з візуальнай культурай штодзённасці: ад сямейных архіваў 19–20 стагоддзя да сучасных вобразаў у Instagram і TikTok.

Прэмія Fetisov Journalism Awards (да 15 верасня)

Конкурс адкрыты для прафесійных журналістаў — прадстаўнікоў СМІ, прафесійных журналісцкіх арганізацый і журналістаў-фрылансераў.

Набор на стыпендыяльную праграму Gaude Polonia (да 15 кастрычніка)

Нацыянальны Цэнтр Культуры аб’яўляе набор заявак на XXIV выданне стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Gaude Polonia на 2025 год.

Прэмія для фатографаў Photography 4 Humanity (дэдлайн — 5 жніўня)

Глабальная прэмія «Фатаграфія для чалавецтва» запрашае фатографаў з усяго свету «ўвасобіць сілу правоў чалавека праз свае здымкі». Конкурс 2025 года прысвечаны асвятленню кліматычнага крызісу.

Фінансавая падтрымка пацярпелых ад рэпрэсій (да 30 верасня)

Еўрапейскі саюз у рамках праграмы EU4Belarus – SALT абвяшчае запуск праграмы падтрымкі для беларусаў і беларусак, якія пацярпелі ад палітычных пераследаў і страцілі крыніцу даходу і магчымасць атрымання адукацыі.

Наша рассылка рассылаецца не сябрам нейкіх арганізацый ці фармаванняў, а людзям, якія цікавяцца медыя.

www.baj.media | Tg: @bajmedia | Кантакт з БАЖ → office@baj.media